У Беларусі створаны Следчы камітэт
Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў адпаведны указ.
Указ № 409 мае назву "Аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь", паведамляе БелаПАН. У адпаведнасці з дакументам у склад новай структуры будзе выдзелены следчы апарат з сістэмы органаў пракуратуры, падраздзяленне папярэдняга расследавання з сістэмы органаў унутраных спраў і сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
У сілу указ аб стварэнні Следчага камітэта ўступае з пачаткам 2012 года.