У Брэсце прайшоў суд над злачынцамі ў чорных масках

Суд Маскоўскага раёна Брэста 14 лістапада вынес прысуд злачыннай групе, якая ўчыніла серыю разбойных нападаў. 40-гадовы і 36-гадовы брэстаўчане, а таксама 24-гадовы і 20-гадовы браты, якія жывуць у Брэсцкім раёне, уначы, апрануўшы чорныя маскі, пранікалі ў дамы. Яны звязвалі людзей і, пагражаючы ім пісталетам ды абрэзам стрэльбы, патрабавалі грошай. Забраўшы іх, уцякалі на аўтамабілі, на якім прыязджалі да месца злачынства. Падчас учынення аднаго з разбойных нападаў яны паранілі са зброі чалавека.

Такім чынам злачынцы завалодалі 25 тысячамі 700 доларамі, 6400 еўра, 600 украінскімі грыўнамі і 350 польскімі злотымі. Дваіх з іх асудзілі да 11 з паловай гадоў пазбаўлення волі кожнага, іншых — на 9 з паловай гадоў  і 9 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі