У Depeche Mode новы кліп! (глядзець)
Ён зняты на песню “Soothe My Soul” з апошняга альбома гурта рэжысёрам Уорэнам Фу.
28 сакавіка адбыўся рэліз новага кліпа Depeche Mode на песню “Soothe My Soul” са свежага альбома “Delta Machine”. Рэжысёрам відэа выступіў Уорэн Фу, які здымаў кліпы для The Strokes, The Killers, Daft Punk і іншых музыкаў, і нават паспеў папрацаваць у здымачнай камандзе “Зорных войнаў”. “Soothe My Soul” — не першае відэа з новай пласцінкі. Раней DM ужо прадставілі кліп на песню “Heaven”.
Фота: bit.ua