У Дзень нараджэння Кірчук думае над новым альбомам і гады не лічыць

14 верасня святкуе Дзень нараджэння лідар этна-трыа "Троіца", фалькларыст і выкладчык Іван Кірчук. Яму – 54. Але свой Дзень нараджэння ганаровы музыка не адзначае гучным застоллем, а працягвае паступовую працу над новым альбомам “Троіцы”.

“Я пра гэтыя лічбы не думаю, – кажа Іван Кірчук у адказ на віншаванні Еўрарадыё. – У нас заўсёды праца. “Троіца” сядае за новую праграму, таму думаем пра новы альбом. І нават сёння гэты дзень не перашкаджае працаваць”.

Нягледзячы на працоўныя будні, Іван Кірчук ужо прыняў віншаванні ад сваіх блізкіх – мамы, жонкі, сясцёр. Еўрарадыё далучаецца да віншаванняў і зычыць выдатных новых праектаў і самых удзячных слухачоў!

Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі