"Троіца" анансавала вялікі юбілейны канцэрт у Мінску

"Троіца" анансавала вялікі юбілейны канцэрт у Мінску

Этна-трыа "Троіца" анансавала вялікі юбілейны канцэрт, які адбудзецца 2 снежня ў мінскім Палацы культуры прафсаюзаў (праспект Незалежнасці, 25). Іван Кірчук, Юрый Паўлоўскі і Юрый Дзмітрыеў запрашаюць прыхільнікаў сваёй творчасці ў "чарговае магічнае падарожжа па беларускай спрадвечнай музыцы". На 20-годдзе ўпершыню з "Троіцай" выступяць "знакавыя беларускія музыкі", імёны якіх пакуль не называюцца.

"Троіца" — адзін з самых вядомых беларускіх гуртоў. На яго рахунку 7 альбомаў, удзел у сотнях фестываляў "ад Малайзіі да Чылі", у тым ліку ў такіх вядомых як WOMAD і SZIGET Festival.

"Троіца" анансавала вялікі юбілейны канцэрт у Мінску

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі