Этна-трыа "Троіца" прыпыняе сваю дзейнасць

Этна-трыа "Троіца" прыпыняе сваю дзейнасць

Этна-трыа "Троіца" заявіла аб прыпыненні сваёй дзейнасці. 

"У сувязі з тым, што гурт у дадзены час не можа рэпетаваць і ажыццяўляць гастрольную дзейнасць, канцэрты калектыву ставяцца на паўзу на нявызначаны час", — напісалі музыкі ў сваім тэлеграм-канале.

Калектыў існуе з 1996 года і быў удзельнікам мноства музычных фэстаў у Беларусі, Чылі, Расіі, Украіне, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Польшчы, Славеніі, Венгрыі, Босніі і Герцагавіне, Малайзіі, Малдове, Літве, Латвіі, Эстоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі