У фэйсбуку пачалася акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Удзельнікі акцыі змяшчаюць свае фотаздымкі з плакатамі "Свабоду Алесю Бяляцкаму". Нагадаем, што 24 лістапада праваабаронцу асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Да акцыі ў фэйсбуку далучыліся нямецкія палітыкі, паведамляе польскі рэсурс tokfm.pl. У прыватнасці, гэта дэпутаты Бундэстагу Катрын Гёрынг-Экарт і Мануэль Саразін. Таксама свае фотаздымкі размяшчаюць праваабаронцы і звычайныя інтэрнэт-карыстальнікі, якія трымаюць плакаты ў падтрымку Бяляцкага. Надпісы падаюцца на трох мовах — па-англійску, па-нямецку і па-расійску.

Фота — Facebook.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі