У глыбоцкім супермаркеце гарэлку прадаюць у кандытарскім аддзеле (фота)
Пад шыльдай "Кандытарскія вырабы" ў глыбоцкім супермаркеце "Цэнтральны" стаяць паліцы з алкагольнымі напоямі.
Як адзначае сайт westki.info, выбар алкаголю ў супермаркеце вельмі багаты, чаго не скажаш пра мясныя вырабы.
Дарэчы, паводле афіцыйнай статыстыкі, сёлета за сем месяцаў продаж гарэлкі ў нашай краіне вырас на 11,6%.
Фота: westki.info