У горадзе энергетыкаў беларускай АЭС пабудавалі першыя дамы

Усяго на ўскраіне гарадскога пасёлка плануецца пабудаваць тры мікрараёна. Іх генеральны план ужо распрацаваны і прайшоў экспертызу, паведамляе БелТА.

У адным з мікрараёнаў ужо пабудавалі тры жылыя дамы. У іх часова жывуць рабочыя і інжынеры, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Пасля таго, як будаўніцтва АЭС завершыцца, кватэры зойме персанал электрастанцыі.

Акрамя жылых дамоў, у мікрараёне плануецца пабудаваць аб'екты сацыяльнай інфраструктуры. У тым ліку дзіцячы сад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі