У краінах ЕС інтэрнэт-піратаў будуць здаваць у паліцыю?

120214 Eurafokus.mp3

Праўда, калі за яе прагаласуе Еўрапарламент. Некаторыя ж інтэрнэт-карыстальнікі лічаць, што АСТА парушыць іх спажывецкія правы. Таму падпісанне дамовы прадстаўнікамі ЕС ў Японіі выклікала хвалю акцый пратэсту больш, чым у 200 гарадах Еўропы. Гаворыць загадчык аддзела замежжа Gazety Wyborczej Раман Імельскі:

Імельскі:“Гэтая дамова з’явілася ў ЗША некалькі год таму. Планавалася, што неўзабаве яе прымуць і ў некаторых краінах Еўрасаюза, у тым ліку і ў Польшчы. Аднак, асабіста ў мяне, да АСТА  крытычнае стаўленне. Яна шмат чаго забараняе і ў выпадку прыняцця можа значна абмежаваць свабоду карыстальнікаў інтэрнэта”.

На думку Імельскага, абарона інтэлектуальнай уласнасці павінна быць не такой радыкальнай.

Імельскі: “Саму ідэю абароны інтэлектуальнай уласнасці я падтрымліваю.  Але не такімі радыкальнымі метадамі. Давайце паглядзім на дамову з іншага боку. Яна не дазваляе прыватным карыстальнікам дзяліцца спасылкамі на пірацкія фільмы, камп’ютарныя праграмы, абавязвае здаваць у паліцыю асобаў, якія падазраюцца ў пірацтве і фактычна забараняе ананімнае інтэрнэт-карыстанне.”

Акрамя таго, дамова АСТА дазваляе мытным службам бесперашкодна правяраць змест ноўтбукаў, МР-3 плэераў і мабільных тэлефонаў тых, хто падарожнічае. Гэта, як лічыць Імельскі, - прамое ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё асобы. Таму дамову АСТА у Еўрасаюзе, хутчэй за ўсё, не прымуць.

Імельскі: “Мяркую, Польшча дамову АСТА не ратыфікуе, зашмат людзей выступіла супраць яе, вялікі рэзананс гэтыя пратэсты выклікалі. Магчыма, некаторыя краіны ЕС яе і прымуць, але далёка не ўсе”.

Ну а ці варта было б Беларусі далучыцца да дамовы АСТА, калі б яна стаяла перад такім выбарам? Пра гэта Еўрарадыё распавёў эксперт Ігар Маханёк.

Маханёк: “І журналісты, і блогеры ў інтэрнэце капіююць адзін у другога матэрыялы. Ставяць у свае артыкулы чужыя тэксты, здымкі. У Беларусі цяпер увогуле такое заканадаўства ў сферы копірайта, якое дазваляе ўсім капіяваць усё. Еўрапейска-амерыканскі падыход я падтрымліваю з камерцыйнага пункту гледжання, аднак я супраць таго, каб крымінальна пераследвалі інтэрнэт-карыстальнікаў, якія карыстаюцца пірацкай прадукцыяй дзеля ўласнага задавальнення”.

Юрыста Сяргея Зікрацкага, цалкам задавальняе існуючы беларускі закон аб аўтарскім праве і ўвядзенне новых законаў, а таксама далучэнне да дамовы АСТА ён лічыць немэтазгодным.

Зікрацкі: “Закон аб аўтарскім праве ў Беларусі прыняты і дзейнічае. На маю думку, было б добра, калі б карыстальнікі інтэрнэта ім кіраваліся. Гэта ўжо стала б значным прагрэсам у абароне аўтарскага права. Таму казаць пра прыняцце новых дакументаў пакуль яшчэ рана”.

Каб пачаць дзейнічаць у Еўропе,  ACTA павінна быць адобраная Еўрапейскім парламентам, а ўжо потым можа быць прынятая ў ЕС. Абмеркаванне дамовы міжнародным камітэтам парламента павінна адбыцца 29 лютага сёлета. Канчатковае галасаванне прызначанае на чэрвень.

Фота з блога Максіма Чарняўскага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі