У Лідзе шэсць чалавек заразіліся клешчавым энцэфалітам

Усе пацыенты трапілі ў Лідскую цэнтральную раённую лякарню ў перыяд з 11 па 16 жніўня, перадае tomin.by Пацярпелыя знаходзяцца пад назіраннем лекараў, іх стан ацэньваецца як здавальняючы.

Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, колькасць захварэлых на клешчавы энцэфаліт у Беларусі сёлета ўзрасла ў чатыры разы. У першым паўгоддзі 2011 года такіх выпадкаў было 4, а сёлета за такі ж самы перыяд — 16.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі