У Лондане завяршылася пахаванне Маргарэт Тэтчэр (відэа)
Упершыню пасля пахавання Уінстана Чэрчыля ў 1965 годзе на цырымоніі развітання з брытанскім палітыкам прысутнічала каралева.
Былая кіраўніца брытанскага ўрада памерла 8 красавіка пасля інсульту на 88-м годзе жыцця.
Цырымонія адпявання Маргарэт Тэтчэр прайшла ў сераду ў саборы Святога Паўла ў Лондане. Труну адтуль адвезлі ў крэматорый, дзе цела будзе крэміравана, а пасля пахаванае на могілках пры каралеўскім вайсковым шпіталі ў Чэлсі.
Пахаванне наведалі больш за 2 тысячы вядомых асобаў з усяго свету, адзначае ВВС.
Фота — guardian.co.uk