У мінскай школе №1 разгараецца педафільскі скандал

Як піша "Камсамолка", здарэнне адбылося з 6-гадовым хлопчыкам яшчэ 21 снежня. У школьнай прыбіральні яго спакусіў невядомы дарослы. Адпаведную заяву бацькі напісалі ў праваахоўныя органы.

У школе не вераць, што незнаёмы мужчына мог спакусіць школьніка. Педагогі мяркуюць, што хутчэй за ўсё, яго напалохаў старшакласнік, а хлопчык не так усё зразумеў. У школьнай адміністрацыі адзначаюць, што першакласнік некалькі разоў агучваў розныя версіі.

Дарэчы, памяшканні ў будынку школы арандуе і аўташкола, і танцавальны кружок. Камераў назірання ва ўстанове няма, таму следчыя дагэтуль шукаюць чалавека, пра якога казаў хлопчык.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі