У мінскім метро хуліганы збілі інваліда (фота, відэа)
Ён прасіў маладога чалавека саступіць месца, бо яму было цяжка стаяць. У адказ 40-гадовага мінчука збілі.
Як паведамляе сталічная міліцыя, здарэнне адбылося другога студзеня. Інвалід першай групы быў у суправаджэнні сваёй маці. У адказ на просьбу саступіць месца мужчына спачатку пачуў ад хлопца і дзяўчыны, якая сядзела побач, нецэнзурную лаянку. Калі інвалід ужо адыходзіў, хуліган са сваім сябрам накінуліся на яго і некалькі хвілінаў збівалі: наносілі ўдары рукамі і нагамі, у тым ліку ў твар. Пакінуўшы збітага мужчыну на падлозе вагона, два хлопцы і дзяўчына выйшлі на станцыі "Плошча Перамогі".
Міліцыя шукае гэтых маладых людзей і звяртаецца па дапамогу да грамадзян. Іх твары патрапілі ў аб'ектыў відэакамеры.
Звесткі пра хуліганаў просяць паведаміць у Партызанскі РУУС сталіцы па тэлефонах: 8 (044) 715-97-95, 8 (029) 870-72-77, 230-34-34, 230-44-40, 8 (029) 356-02-50, 8 (029) 861-05-50.