У Мінску назвалі праваабаронцу і адвакатаў года
У панядзелак прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі падвялі вынікі 2012 года.
Яны назвалі найлепшага сярод калегаў, а таксама найлепшага журналіста, які асвятляў праваабарончую тэматыку, і найлепшага адваката.
Журналістам году стаў Андрэй Пачобут з Гродна (на здымку), які знаходзіцца пад крымінальным пераследам. Адвакатамі году названыя Аліна Шостак і Альвіра Дрыго, якія абаранялі ў судах маладафронтаўцаў.
Праваабаронцай году названая Любоў Кавалёва, маці расстралянага па справе аб выбуху ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва, паведамляе Радыё Свабода.