У Мінску затрымалі і збілі двух маладафронтаўцаў

Яны паспелі паведаміць сваім сябрам з “Маладога фронту”, што праваахоўнікаў спачатку зацікавіла нашыўка на заплечніку з сімволікай арганізацыі. Гэта і стала нагодай для затрымання. Пасля міліцыянты ў апорным пункце на “Купалаўскай” доўга не маглі вызначыцца, што рабіць з маладзёнамі.

Хлопцаў прымусова абшукалі, а Міхася збілі. Потым выявілася, што маладафронтаўцаў затрымалі нібыта за распаўсюд налепак. Яшчэ пазней на іх склалі пратаколы за нецэнзурную лаянку. Каля 22.40 затрыманых вывелі з апорнага пункту з рэчамі і ў кайданках. Верагодней за ўсё, яны будуць чакаць суду ў ізалятары на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі