У офісе апазіцыйнай партыі скралі сцяг, з 17-га паверху
Здарэнне адбылося ў Мінску на вуліцы Веры Харужай, 22, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Як паведамляе партыйная прэс-служба, бела-чырвона-белы сцяг днямі знік "дзіўным чынам". Ён лунаў на 17-м паверсе будынка і, як мяркуецца, невядомыя дабраліся да яго з суседняга паверху. Звяртацца ў праваахоўныя органы АГП не збіраецца.
Фота — bymedia.net