У пачатку прамовы Лукашэнка пахваліўся 50-м месцам у рэйтынгу ААН
У пачатку паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Лукашэнка зрабіў акцэнт на небывалы поспех Беларускай дзяржавы.
130419_lukaszenkarejtyngaan.mp3
Аляксандр Лукашэнка: “Згодна рэйтынгу Арганізацыі аб’яднаных нацый мы выйшлі ў лік першых 50 дзяржаў свету па індэксе чалавечага развіцця. Гэта самы высокі паказчык сярод дзяржаў СНД. Паказчык, які не мы вызначаем”.
Згодна з рэйтынгам ААН, Беларусь заняла акурат 50-е месца, абагнаўшы, да прыкладу, Панаму і Бразілію, дзе эканомікі развіваюцца надзвычай паспяхова, але дагэтуль мала сацыяльных праграм для бедных. Суседнія Літва і Латвія, якіх часта крытыкуюць беларускія ідэолагі за высокія кошты і "развал прамысловасці", стаяць значна вышэй за Беларусь.