У парку Чалюскінцаў на "Супер-8" падчас руху адчапілася кабінка з людзьмі
У парку Чалюскінцаў ад цягніка на атракцыёне "Супер–8" адчапілася кабінка. У ёй ехалі два чалавекі. Гэта адбылося 15 траўня. ДАДАЛОСЯ ФОТА.
Пасажыраў спускалі з атракцыёну па лесвіцы. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў "Парку Чалюскінцаў".
"Адна кабінка адчапілася ад цягніка. Праехала літаральна метр. Людзей знялі з дапамогай лесвіцы. Гэтую кабінку прыбралі", - патлумачыў супрацоўнік парка.
Пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Сёння атракцыёны ў парку не працуюць праз дажджлівае надвор'е. А 17 траўня атракцыён хутчэй за ўсё ўжо будзе працаваць, дадаў суразмоўца.
Фота: onliner.by