У пасажыраў метро міліцыя скануе нават баскетбольныя мячыкі
Еўрарадыё на ўласным досведзе праверыла як міліцыя даглядае пасажыраў мінскай "падземкі".
У карэспандэнта Еўрарадыё цягам дня рэчы праверылі чатыры разы –
роўна столькі, колькі давялося спускацца ў метро. На пытанне, колькі
часу яшчэ дагляд пасажыраў будзе праводзіцца, супрацоўнік міліцыі, які
дзяжурыў у метро “плошчы Леніна” адказаў, што заўжды.
Пасля
агледзеў заплечнік, і прасканаваў той металашукальнікам. Уся праверка
занялі каля пяці секунд. У заплечніку былі баскетбольны мячык, дыктафон і
швэдар. Найбольш супрацоўніка міліцыі зацікавіў мяч, але праверыўшы яго
металашукальнікам, ён дазволіў прайсці далей.
Звычайна дыялог з
міліцыянтам складаецца з кароткіх пытанняў і праверкі рэчаў. Маўляў, што
ў вас у заплечніку. Пакажыце, добра праходзьце. Плюс абавязковая
праверка металашукальнікам.
Правяраюць падазроных асоб і
падазроныя рэчы, цвердзіць супрацоўнік праваахоўных органаў на станцыі
метро “Акадэмія навук”. Нават калі мінак ідзе без торбаў, яго могуць
праверыць, кажа міліцыянт, праглядаючы змесціва заплечніка.
Каб
забяспечыць спакой грамадзян, у метро плануюць паставіць новыя
відэакамеры на станцыях “Плошча перамогі” і “Якуба Коласа”. Пра гэта
Еўрарадыё распавядае Алег Круглоў – намеснік начальніка мінскага
метрапалітэну.
Круглоў: “Метрапалітэн плануе ў гэтым годзе дзве станцыі зрабіць са сваіх сродкаў – “Якуба Коласа” і “Плошча перамогі”.
На
сёння на 8 станцыях стаіць састарэлае абсталяванне 80-х гадоў,
цвердзіць Алег Круглоў. Таму, магчыма, новае абсталяванне з’явіцца і на
ўсіх 8 станцыях.
Дарэчы, у 2010 годзе ў мінскім Метрапалітэне
праводзілася 115 вучэнняў. Частка з іх – па пошуку выбуховых
прыстасаванняў, паведамілі ў транспартнай пракуратуры.
Супрацоўніца пракуратуры:“Гэта
інфармацыя за 2010 год. Аддзелам аховы грамадскага парадку і
прафілактыцы і работнікамі патрульна-паставой службы МУС праведзена 115
вучэнняў. З іх па знаходжанні выбуховага прыстасавання – 42, затрымання
ўмоўнага злачынцы -11, падзенне грамадзян на рэйкі – 9”.
Але
11 красавіка 2011 году ў Беларусі адбылася трагічная падзея – тэракт на
станцыі “Кастрычніцкая”, які унёс жыцці 14 чалавек, пацярпелі больш за
200 чалавек. Таму транспартная пракуратура паставіла пад сумнеў
эфектыўнасць гэтых вучэнняў.
“Вучэнні эфектыўныя, па вялікім
рахунку. Але, калі б гэтыя вучэнні былі вельмі эфектыўнымі, магчыма,
такой сітуацыі (тэракт у метро – заўв. Еўрарадыё) не было б. Тая падзея,
якая адбылася 11 красавіка, напэўна, не была цалкам рэпрадукаваная
дзесьці кімсьці”, – распавядае прадстаўнік транспартнай пракуратуры
Віктар Мацкевіч.
Нагадаем, двум асобам высунутае абвінавачванне ў
тэракце 11 красавіка ў мінскім метро. Пра гэта паведаміў 29 красавіка
намеснік генпракурора і кіраўнік следчай групы Андрэй Швед. Яшчэ 4
чалавекі знаходзяцца ў статусе падазраваных.
Фота: telegraf.by