У Польшчы праходзяць парламенцкія выбары

Паводле даследаванняў грамадскай думкі, кіруючая партыя "Грамадзянская платформа", якую ўзначальвае прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск, мае ўсе шансы атрымаць большасць галасоў.

Калі "Грамадзянская платформа" выйграе, яна стане першай партыяй, якая перамагла ў ходзе двух парламенцкіх выбараў запар з 1989 года.

Кансерватыўная партыя "Права і справядлівасць" Яраслава Качыньскага, як чакаецца, зойме другое месца.

У польскі парламент таксама могуць прайсці яшчэ тры партыі: "Рух Палікота" Януша Палікота, "Саюз левых дэмакратычных сіл" і PSL віцэ-прэм'ера Вальдэмара Паўляка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі