У Смалявічах затрымалі актывіста Артура Эшбаева

Затрымалі Эшбаева ўвечары 30 верасня ў яго кватэры ў Смалявічах. Затым яго павезлі ў вёсцы Драчкова, дзе ў яго доме зладзілі ператрус. Ніякіх улік на актывіста там не знайшлі і тым не менш 3 кастрычніка яго будуць судзіць, паведамляе Хартыя’97.

Артур Эшбаеў — сябра ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы прызначанага на 8 кастрычніка Народнага сходу. Ён займаўся зборам подпісаў ў падтрымку мерапрыемства, прычым рабіў гэта ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі