Распачалася кампанія "Адкрывай Еўропу — Адкрывай Беларусь"

"Адкрывай Еўропу — адкрывай Беларусь" — гэта доўгатэрміновая культурная кампанія Беларусі і пяці краін Еўрасаюза: Нямеччыны, Літвы, Партугаліі, Швецыі і Эстоніі. Удзел прымае 70 музыкаў, мастакоў і фатографаў. Сваю творчасць яны прадставяць публіцы 11 гарадоў. У кожным з іх пройдуць сумесныя канцэрты, выставы і майстар-класы.

Мяркуецца, што падчас першага этапу кампаніі пяць беларускіх гуртоў будуць выступаць у пяці розных еўрапейскіх гарадах, з імі будуць падарожнічаць яшчэ па адным мастаку і фатографе, каб ладзіць мастацкія і фотавыставы і круглыя сталы.

Учора ў Таліне выступілі беларускія гурты "Сілікон" і "Al Narrator Orchestra" ды выстава фуд-арту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі