У цэнтры Магілёва згарэлі “Жыгулі” (фота)
Нечаканае здарэнне адбылося сёння ўдзень на плошчы Арджанікідзэ.
Уладальнік машыны кажа, што яна спачатку задымілася, пасля чаго полымя ўварвалася ў салон. Самостойна ён пагасіць агонь не здолеў і звярнуўся па дапамогу пажарнікаў, якія прыбылі праз некалькі хвілінаў.
Пасля пажару ад машыны застаўся толькі каркас, паведамляе www.mycity.by. Верагодна, прычынай пажару стала кароткае замыканне, аднак гэта яшчэ будуць спраўджваць эксперты.
Фота: www.mycity.by