У вагонах мінскага метро хутка з’явяцца відэакамеры

Юрэня: "Калі ў вагонах мы паставім дадаткова па 4 камеры, то ўяўляеце, колькі камер будзе патрэбна для 337 вагонаў?! Каб за імі усачыць, патрэбнае стварэнне асобнага сітуацыйнага цэнтра. У бліжэйшы час будзем над гэтым працаваць”.

Акрамя таго, у мінскім метро з’явяцца кнопкі экстранага выкліку міліцыі і лакалізатары выбуху, куды будуць змяшчацца невядомыя прадметы. Таксама будзе створана служба аховы метро. Яна будзе працаваць разам з прадстаўнікамі міліцыі.

Таксама ў аўторак Расціслаў Юрэня паведаміў, што праезд у метро пакуль што даражэць не будзе.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі