У Варшаве зладзілі экскурсію па каналізацыях (фота)

Жыхары і госці горада змаглі наведаць болей за 180 культурных пляцовак. Апроч музеяў да імпрэзы далучыліся і навучальныя установы, шматлікія галерэі, бібліятэкі, кінатэатры, дыпламатычныя пляцоўкі, навуковыя цэнтры, рэлігійныя асяродкі, дзяржаўныя ўстановы, кавярні, клубы. Між іншага, можна было здзейсніць шпацыр па варшаўскіх водных фільтрах —  такую магчымасць дало гарадское Прадпрыемства Водаправодаў, Каналізацыі і Станцыі фільтраў.

Наведнікі Воднай станцыі ў часе экскурсіі маглі ўбачыць воданапорную вежу, водаправодны музей, павольны фільтр з 1886 года і многія іншыя цікавосткі.

Варта дадаць, што прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі 2 лютага 2012 года выдаў распараджэнне аб прызнанні станцыі гістарычным помнікам. Гэтае збудаванне служыць варшавякам болей за 125 гадоў.  Упершыню вада з фільтраў пацякла ў 1886 годзе, станцыя ўзнікла дзякуючы намаганням кіраўніка горада, расійскага генерал-губернатара Сакрата Старынкевіча.  Праект пабудовы водаправодаў і каналізацыі для Варшавы распрацаваў у 1876 годзе англійскі інжынер Уільям Ліндлей.
 
У ноч музеяў аб’ект наведала болей за 700 чалавек. Каб патрапіць на экскурсію некаторым жадаючым прыйшлося прастаяць у чарзе па 5 гадзінаў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі