У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку

У Віцебску затрымалі актывіста Сяргея Каваленку. Нагадаем, ён адбывае ўмоўнае пакаранне за тое, што ў імнулым годзе вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай навагодняй елцы горада.

Каваленку забралі ў інспекцыю па выкананні пакаранняў з дому. З інспекцыі ён патэлефанаваў жонцы і сказаў, што міліцыянты хочуць змяніць яму меру стрымання. Падставай наызваюць некалькі зафіксаваных імі парушэнняў, якія ўчыніў Каваленка.

Не выключана, што напярэдадні навагодніх святаў віцебскі сябра КХП-БНФ апынецца за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі