Уга Чавес не зможа прыняць прэзідэнцкую прысягу
Цырымонія была запланаваная на 10 студзеня.
Аднак, як і чакалася, яна аказалася немагчымая з-за праблемаў са здароўем Чавеса, інфармуе РІА "Новости". Ён знаходзіцца на Кубе і праходзіць курс лячэння пасля аперацыі, звязанай з анкалагічным захворваннем.
Улады Венесуэлы не выключаюць, што цырымонія адбудзецца пазней.
Нагадаем, у кастрычніку 2012 года 58-гадовы лідар Венесуэлы быў пераабраны яшчэ на шэсць гадоў. Падчас прэзідэнцкай кампаніі Уга Чавес запэўніваў сваіх выбарцаў, што ён здаровы. Але ў канцы лістапада яго стан пагоршыўся і з таго часу ён не з'яўляўся на публіцы.