Украіна будзе захоўваць адкіды АЭС у Чарнобыльскай зоне

Адпаведны закон прыняла Вярхоўная Рада Украіны. Як паведамляе РБК, аб'ект будзе размешчаны паміж вёскамі Старая Красніца, Буракоўка, Чыстагалоўка і Стэчанка Кіеўскай вобласці.

Пакуль што Украіна вывозіць адпрацаванае ядзернае паліва трох з чатырох АЭС на перапрацоўку ў Расію. Толькі Запарожская станцыя мае ўласнае сховішча. Будаўніцтва ўласнага сховішча дазволіць краіне эканоміць штогод амаль 100 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі