Уладзіміра Яроменка адправілі за краты на трое сутак

Нагадаем, што экс-палітвязень знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам. У лютым яго асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту за парушэнне рэжыму.

Наста Лойка: "І пакуль ён знаходзіўся за кратамі, ён падаў касацыйную скаргу. 26 лютага адбыўся разгляд скаргі. І Мінскі гарадскі суд адмяніў гэтую пастанову, бо там былі працэсуальныя парушэнні: яго судзілі ў яго адсутнасць. І накіраваў скаргу на новы разгляд. Вось сёння адбыўся новы разгляд. Але разам з першай справай дадалі яшчэ два факты парушэння прэвентыўнага нагляду і разглядалі адразу тры. І яму за кожны з гэтых фактаў далі па 5 сутак арышту. У суме атрымалася 15 сутак, 12 з якіх ён ужо адбыў. То бок, яму трэба даадбыць яшчэ трое сутак за парушэнне нагляду".

Выйсці на волю маладафронтавец павінен перад самым святкаваннем Дня Волі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі