У.Сямашка: Ад венесуэльскай нафты Беларусь не адмаўлялася
Першы віцэ-прэм’ер краіны абверг неафіцыйную інфармацыю пра тое, што Беларусь адмовілася ад закупак сыравіны з Венесуэлы.
Пра гэта Ўладзімір Сямашка заявіў у тэлефонным каментары ўкраінскаму агенцтву УНИАН. З яго слоў, Беларусь ні ад чаго не адмаўлялася і не збіраецца адмаўляцца.
Разам з тым, паводле неафіцыйнай інфармацыі, ужо чацвёрты дзень у нафтаправод “Адэса-Броды” з азербайджанскага боку не паступае нафта, якая прапампоўваецца ў парадку замяшчэння венесуэльскай нафты. Беларусь у сваю чаргу не забіраю нафту з нафтаправоду.
Як паведаміла УНИАН крыніца, што працуе ў сферы паставак нафты ў краіны Еўрасаюза, Беларусь адмовілася ад сыравіны з Венесуэлы, бо Расія прапанавала больш выгадныя ўмовы.
Фота: infosbor.ru