Узмоцнены кантроль на транспарце пратрымаецца яшчэ мінімум месяц
Цяпер на працы знаходзіцца ўвесь асабовы склад праваахоўных органаў. Дадатковыя нарады ў метро будуць заставацца да спецыяльнага распараджэння ўрада.
Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Палудзень.
Палудзень: "Напружаная абстаноўка ў нас, таму ёсць неабходнасць. І асабовы склад з разуменнем да гэтага ставіцца. Нясем і гатовыя несці службу столькі, колькі будзе неабходна для таго, каб падтрымліваць стабільнасць у грамадстве. Для таго, каб насельніцтва бачыла, што мы працуем для іх бяспекі".