Януковіч абяцае 250 тысяч долараў за "галовы" тэрарыстаў
Прэзідэнт Украіны аб'явіў пра ўзнагароджанне для тых, хто дапаможа знайсці арганізатараў выбухаў у Днепрапятроўску.
Гэта — 2 мільёны грывень (каля 250 тысяч долараў).
Нагадаем, у выніку чатырох выбухаў у пятніцу пацярпелі каля 30 чалавек, трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Адказнасць за тэракты дагэтуль ніхто не ўзяў.
"Мы добра разумеем, што мы абавязаныя знайсці злачынцаў у самыя кароткія тэрміны. Яны павінны панесці пакаранне", — цытуе словы Віктара Януковіча УНІАН.
Фота — bymedia.net