З кастрычніка валюту будуць прадаваць толькі па пашпарце
Такое ўказанне Нацбанку даў Аляксандр Лукашэнка.
Па яго словах, не пазней за сёлетні кастрычнік будзе ўведзена электронная сістэма ўліку куплі валюты, перадае БЕЛТА.
Валюту будуць прадаваць толькі паводле пашпарту, звесткі па кожным пакупніку будуць уносіцца ў электронную сістэму. Па словах Лукашэнкі, "пасля таго, як гэтай валюты нахапаюцца ўсе, каму яна патрэбна, курс умацуецца да раўнаважкага". Кіраўнік Беларусі ўпэўнены, што працэс выхаду на раўнаважкі курс не зойме шмат часу.
Фота — bymedia.net