З клінік Мінска выпісаны 13 пацярпелых ад выбуху

Усе пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме. Для паўнавартаснага дынамічнага назірання за пацярпелымі ў начны час у лякарнях узмоцнены брыгады дзяжурных лекараў. Ва ўсіх лячэбных установах маецца дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і медыкаментаў, донарскай крыві. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства персанала на аптэчных складах для аператыўнага папаўнення лякарняў неабходнымі лекамі.

Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх ва ўсіх установах аховы здароўя. Для атрымання інфармацыі пра стан пацыентаў працягваюць працу тэлефоны гарачай лініі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі