З-за збоя на ЦЭЦ-3 без электраэнергіі засталіся некаторыя раёны Мінска

Сёння каля 11 гадзіны на ЦЭЦ-3 адбыўся збой, у выніку чаго без электраэнергіі засталіся тры раёны Мінска: Ленінскі, Цэнтральны, Завадскі і часткова некаторыя іншыя раёны. Паступае інфармацыя пра перапады энергіі, адсутнасці вады, прыпынку ліфтаў і адключэнне святлафораў у адзначаных раёнах, а таксама ў мікрараёне Ўручча. На станцыі метро "Плошча Перамогі" каля 11 гадзін не было святла, было парушана асвятленне і на станцыі метро "Плошча Якуба Коласа".

"Сітуацыя на дадзены момант высвятляецца", - паведаміў TUT.BY памагаты начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.- Звязана гэта з тым, што на ЦЭЦ-3 сілкавальны фідар, які забяспечвае энергазабеспячэнне гэтых раёнаў, адключыўся. Чаму гэта адбылося, цяпер высвятляецца".

Як удакладніў Віталь Дэмбоўскі, адключэнне энергіі адбылося і на станцыі хуткай дапамогі, аднак там "працуе аўтаномны генератар, так што энергазабеспячэнне там ёсць". У цэнтры горада стаіць электратранспарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі