За 10 тысяч еўра N.R.M. апранулі міліцыянера ў залаты камбінезон (Відэа)
Музыканты прэзентавалі першы кліп, які гурт зняў без Лявона Вольскага.
Трыа N.R.M. прэзентавала кліп на песню “Прамень”, якая ўвойдзе ў іх будучы альбом. Гэта першае відэа калектыву без фронтмена Лявона Вольскага. Аўтарам ідэі кліпа, у якім музыкі з’яўляюцца ў залатых камбінезонах, выступіў знакаміты польскі мастак і скульптар Павел Альтхамер, рэжысёрам – польскі кліпмэйкер Яцэк Ташакоўскі.
“Сэнс кліпа – людзі ідуць сустракаць усход сонца, - распавядае змест відэа Піт Паўлаў. – Разам з N.R.M. і проста разам адзін з адным”.
Кліп здымаўся ў Мінску і Варшаве. Па словах Піта, на яго патрацілі каля 10 тысяч еўра. На відэа разам з музыкамі з’яўляюцца вядомыя беларусы – авангардыст Уладзімір Цэслер, спявачка Наста Някрасава і іншыя.
Падрабязней пра новы кліп Піт Паўлаў распавёў у эфіры Еўрарадыё.