Заіка: Нацбанк рыхтуе глебу для дэвальвацыі

29 сакавіка 2011 года Нацбанк прапанаваў ажыццяўляць здзелкі куплі-продажу замежнай валюты паміж банкамі і суб’ектамі гаспадарання па курсе, які адхіляецца ад афіцыйнага не больш, чым на 10%.

“На наяўным рынку гэта ніяк не адаб’ецца”, – супакоіў Еўрарадыё кіраўнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў. – Дадзеная рэкамендацыя не распаўсюджваецца на наяўны рынак”.

Эканаміст Леанід Заіка кажа, што такім чынам Нацбанк рыхтуецца да дэвальвацыі:

“Гэта трэба было рабіць яшчэ месяц таму – уводзіць свабодна плаваючы курс на міжбанку, і ўласнымі інтэрвенцыямі падтрымліваць гэту сітуацыю. На сёння пакуль гэта слушнае рашэнне, але яно, можна сказаць, рыхтуе глебу да дэвальвацыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі