Затрыманых журналістаў адпусцілі з міліцыі
Прыкладна каля 13-й гадзіны выпусцілі відэааператара БелаПАН Сяргея Сацюка. Праз гадзіну карэспандэнта Радыё "Свабода" Алега Груздзіловіча.
Па словах Груздзіловіча, якія перадае БелаПАН, міліцыянты занеслі звесткі пра яго ў базу даных, сфатаграфавалі, а таксама знялі яго на відэа. Акрамя таго, ў журналіста знялі адбіткі пальцаў, хоць яго адбіткі ўжо былі ў базе даных. Усе матэрыялы з карт памяці відэакамеры журналіста выдаленыя.
Без матэрыялаў на картах памяці застаўся таксама Сацюк. Абодва журналісты напісалі тлумачальныя запіскі ў міліцыі.
Нагадаем, Сацюка і Груздзіловіча затрымалі сёння зранку падчас асвятлення акцыі групы грамадзян супраць самаўпраўнасці ўладаў. Пратэстоўцы сабраліся ў Міхайлаўскім скверы, каб перадаць зварот Аляксандру Лукашэнку. Аднак людзі ў цывільным выціснулі пратэстоўцаў з тэрыторыі сквера ў бок плошчы Мяснікова.
Фота —svaboda.org