Змітра Дашкевіча этапавалі з Віцебска

Як паведаміла ёй кіраўніцтва віцебскага ізалятара часовага ўтрымання, Дашкевіча ўжо адправілі на этап. Гэта значыць, што цягам бліжэйшых дзён кіраўнік "Маладога фронту" прыбудзе ў калонію, дзе будзе адбываць новы тэрмін у 1 год зняволення.

Падрабязнасцяў этапу ў Віцебску не распавялі. Невядомае і месца, куды адправілі Дашкевіча. Ліст з гэтай інфармацыяй ужо з новай калоніі мусяць выслаць бацьку палітвязня.

Нагадаем, ранейшыя два разы адвакатцы адмаўлялі ў спатканні з Дашкевічам з фармальных прычынаў. Ад палітвязня няма інфармацыі ўжо болей за два тыдні.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі