Рэстараны Mak.by у МАРГ лічаць нацыянальнай кухняй
"Нацыянальны беларускі" гамбургер
Рэстараны Mak.by цяпер лічацца прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай кухні. Пра гэта заявіла намесніца кіраўніка ўпраўлення развіцця гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Ірына Шпак.
На прэс-канферэнцыі 4 снежня, прысвечанай месяцу гастранамічнага турызму, чыноўніца паведаміла, што ў Беларусі павялічваецца колькасць рэстаранаў і кавярняў, якія спецыялізуюцца на стравах нацыянальнай кухні. Цяпер у краіне каля 240 такіх аб'ектаў. У 2023-м іх клькасць павялічылася на 22, а сёлета — ужо на 25.
Прыкладам нацыянальных беларускіх сетак грамадскага харчавання Ірына Шпак назвала "Васількі", "Мама дома", "Лепім самі" і... Mak.by.
"Таксама цяпер ужо прадстаўляе такую буйную беларускую сетку, як мы лічым, беларускай нацыянальнай кухні", — прыводзяць яе словы "Моцныя навіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.