Рэйкавая вайна: адкуль чакаць нападу і ці гатовыя да яго — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / фота з архіва
Нечаканы прысуд Прытасевічу быў усё ж такі чаканым: практыка паказвае, што супраца з лукашэнкаўскімі следчымі не гарантыя пазбегнуць прысуду. А тое, што помслівасць Лукашэнкі не ведае межаў і не прызнае “заслуг”, вядома даўно. Як не стала нечаканасцю і тое, што вайна паступова пераносіцца на тэрыторыю краіны-агрэсара. І таму варта чакаць, што і суагрэсара пакаранне ў выглядзе дыверсій таксама закране. Беларускія чыгуначнікі таму сведкі…
Ці варта чакаць памілавання Пратасевіча і чаго дамагаецца рэжым гэтым прысудам? Якія наступствы можа мець сітуацыя з Бабарыкам для яго і для рэжыму? Пра што сведчыць рэакцыя беларускіх прапагандыстаў на дыверсіі ў Расіі і каму было патрэбна атакаваць Крэмль? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.