НІСЭПД: Рэйтынг Лукашэнкі дасягнуў максімуму за чатыры гады

У верасні электаральны рэйтынг кіраўніка Беларусі дасягнуў 45,2%, хоць яшчэ ў чэрвені складаў 38,9%. Гэта самы высокі паказчык з часу мінулых прэзідэнцкіх выбараў, калі рэйтынг Лукашэнкі, згодна з дадзенымі сацыёлагаў, складаў 53%.

“Павышаным даверам А. Лукашэнка па-ранейшаму карыстаецца ў першую чаргу ў жанчын, пажылых і неадукаваных. Пол: мужчыны — 44.7%, жанчыны — 60.8%. Узрост: 18-29 гадоў — 32.8%, 60 гадоў і старэй — 78.6%. Адукацыя: пачатковая — 84%, вышэйшая — 43.5%. Такая сацыяльна-дэмаграфічная падтрымка забяспечваецца за кошт палітыкі са значным патэрналісцкім ухілам”, — гаворыцца ў даследаванні НІСЭПД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі