Рэзалюцыя ПАСЕ ў нейкай ступені набліжае Лукашэнку да ордэра на арышт — Фрыдман

Аляксандр Лукашэнка ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе не хоча / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе не хоча / president.gov.by

Рэзалюцыя ПАСЕ ў нейкай ступені набліжае Аляксандра Лукашэнку да ордэра на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суда, мяркуе гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Але адначасова яна "ставіць Украіну ў цяжкае становішча". "Атрымліваецца, што Лукашэнка прызнаюць саўдзельнікам генацыду, але адначасова працягваюць падтрымліваць дыпламатычныя стасункі з ягоным рэжымам", — піша Фрыдман.

27 красавіка Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ў дачыненні да сітуацыі з прымусовай дэпартацыяй з Украіны ў РФ дзяцей і дарослых ужыла слова "генацыд". Яна прызнала Аляксандра Лукашэнку датычным да выкрадання ўкраінскіх дзяцей (дадаць яго ў рэзалюцыю прапанаваў  дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка).

У сакавіку Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна, які нясе адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю ўкраінцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі