Рост беларускай эканомікі пачаў запавольвацца — ЕАБР

За паўгоддзе рост беларускай эканомікі склаў усяго 3,3% / pixabay.com, фота мае ілюстрацыйны характар​
За паўгоддзе рост беларускай эканомікі склаў усяго 3,3% / pixabay.com, фота мае ілюстрацыйны характар​

У маі-чэрвені рост беларускай эканомікі пачаў запавольвацца, адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця.

Яны нагадваюць, што за гэты час Нацбанк на фоне ўзрослай інфляцыі вымушаны быў павысіць стаўку рэфінансавання, а падтрымка эканомікі з боку бюджэтнай палітыкі скарацілася.

У красавіку рост ВУП быў больш за 7% год да года, у траўні — ўжо каля 5,3%, у чэрвені — усяго 3,8%. У выніку за паўгоддзе рост беларускай эканомікі склаў усяго 3,3%.

"Дынаміка ВУП і эканамічных настрояў можа паказваць на завяршэнне перыяду аднаўлення беларускай эканомікі пасля спаду мінулага года. Гэта ў тым ліку праяўляецца ў паслабленні росту прамысловасці, якая стала драйверам росту эканомікі ў пачатку года дзякуючы ўзмацненню знешняга попыту", — адзначаюць эксперты.

Але попыт на беларускі экспарт падае, у тым ліку праз санкцыі. А ўнутраны попыт нестабільны, на яго ўплываюць высокая нявызначанасць, запаволенне росту даходаў насельніцтва і крэдыты, якія даражэюць. У выніку эксперты прагназуюць, што ў другой палове года рост беларускай эканомікі запаволіцца.   

Што тычыцца інфляцыі, то эксперты банка мяркуюць, што аж да лістапада яе ўзровень будзе вышэй за 9% год да года. У чэрвені гэты паказчык склаўся на ўзроўні 9, 9% да чэрвеня мінулага года. Такую ж інфляцыю эксперты банка чакаюць і ў ліпені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі