Рух транспарту па М3 побач з "Экспабел" часова абмяжуюць днём 8 студзеня

Гандлёвы цэнтр "Экспабел"​
Гандлёвы цэнтр "Экспабел"​

У сераду, 8 студзеня, будзе абмежаваны рух транспарту на 9-м кіламетры дарогі М3 "Мінск — Віцебск". Як інфармуе minobl.mvd.gov.by, працягнецца гэта паўгадзіны — з 14:00 да 14:30. У гэты час побач з гандлёвым цэнтрам "Экспабел" на ўчастку дарогі ў напрамку Віцебска будзе праводзіцца следчы эксперымент — раней там адбылося ДТЗ.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршрутаў паездак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі