Румас прызнаў, што ёсць прадпрыемствы, на якіх сярэдні заробак меншы за Br400
Прэм'ер-міністр Сяргей Румас прызнаў, што ў Беларусі ёсць прадпрыемствы, на якіх сярэдні заробак меншы за 400 рублёў. На пасяджэнні ўраду, прысвечаным сацыяльна-эканамічнаму развіццю, ён нагадаў, што "да канца першага паўгоддзя ў краіне такіх прадпрыемстваў быць не павінна", інфармуе БЕЛТА.
Румас адзначыў, што ў красавіку 2019-га сярэдні заробак у нашай краіне склаў 1074 рублі. Ён паставіў задачу ўраду ўсталяваць жорсткі кантроль за арганізацыямі, якія несвоечасова выплочваюць заробкі. Кіраўнікоў гэтых прадпрыемстваў прэм'ер паабяцаў неадкладна прыцягваць да адказнасці.