Румас заклапочаны колькасцю звольненых і смяротнасцю ў Салігорску

Румас заклапочаны колькасцю звольненых і смяротнасцю ў Салігорску

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас наведаў Салігорск і ўзяў удзел у пасяджэнні мясцовага райвыканкама. Ён нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду забяспечыць паскоранае развіццё 11 гарадоў, у якіх колькасць насельніцтва перавышае 80 тысяч чалавек. У іх лік трапіў і Салігорск. Перад мясцовымі ўладамі стаіць задача прыцягнення інвестыцый (а яны зніжаюцца) і стварэння ўмоваў для развіцця прыватнага бізнесу.

Як інфармуе прэс-служба Саўміна, Румас канстатаваў, што ў парананні ў іншымі раёнамі эканамічная сітуацыя на Салігоршчыне выглядае няблага. Той жа сярэдні заробак у 1,5 разы большы, чым у вобласці і краіне. Аднак такая сітуацыя склалася ў асноўным дзякуючы "Беларуськаліію". Прэм'ер бачыць тут праблему: "І тут ёсць рызыка: на спінаю такіх буйных прадпрыемстваў менш заўважныя праблемы невялікіх вытворчасцяў".

Сяргей Румас адзначыў, што колькасць звольненых з працы ў Салігорскім раёне перавышае колькасць працаўладкаваных. Таксама ён звярнуў увагу на іншую праблему — смяротнасць перавышае нараджальнасць: "Гэта вельмі важнае пытанне... Павінны быць выпрацаваны меры, якія карэнным чынам пераломяць сітуацыю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі