Рыбакоў на Прыпяці абакрала ліса — з'ела кілбасу, шашлык і рыбу
Ліса, якая абакрала рыбакоў на Прыпяці
Часцей за ўсё лісы ў Беларусі трапляюць у навіны, калі захворваюць на шаленства і прыходзяць у населеныя пункты. Але гэтым разам усё не так.
Ліса стала гераіняй рыбацкай гісторыі, якая адбылася каля аграгарадка Барбароў. Яна прыйшла ў лагер рыбакоў, якія прыехалі на Прыпяць, сцягнула ў іх ежу і амаль увесь ўлоў.
"Тры дні стаялі на Барбарове. Знікла рыба з садка, шашлык 2 кг, палка каўбасы, ну і па дробязі яшчэ ўсякае. Не баіцца нічога", — перадае fishingby.com словы аднаго з рыбакоў.
Лісы і норкі даволі часта абкрадаюць рыбаловаў. Пры гэтым нярэдка людзі самі прывучаюць звяроў да падачак. Тыя разумеюць, што каля людзей можна чым-небудзь паласавацца, губляюць страх і крадуць рыбу і харчовыя запасы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.