Рыгор Кастусёў збіраў подпісы ў Пінску (фота)

Першы пікет па зборы подпісаў зладзілі ў Пінску сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва. На пікеце прысутнічаў сам спадар Кастусёў. Ён уважліва выслухаў парады пінчукоў, а потым са сваімі прыхільнікамі рушыў на гарадскі кірмаш паразмаўляць з прадпрымальнікамі. 

Варта адзначыць, што гэта першая праява ходу выбарчай кампаніі ў Пінску. Іншыя ініцыятыўныя групы ў горадзе незаўважныя. Хіба толькі за выключэннем прадстаўнікоў каманды Аляксандра Лукашэнкі, але яны аддаюць перавагу збору подпісаў на прадпрыемствах і ва ўстановах гораду.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі